Мэтафарміраванне ў вучняў пазнавальнай цікавасці да мінулага нашых продкаў, пашырэнне культурнага кругагляду вучняў, выхаванне пачуцця адказнасці і пашаны да гістарычнага мінулага сваёй краіны.

О МУЗЕЕ

Государственное учреждение образовния

«Стрешинская средняя школа Жлобинского района»

Почтовый адрес музея: Гомельская область, Жлобинский район ,  

г/п Стрешин, улица Первомайская, д.30

Профиль — этнографический

Дата создания музея:   

24.04.2016 на основе музея льна (1988г. создания)

и музея боевой славы ( 1978г. создания)

Разделы экспозиции: 

 Ручная переработка льна; 

Народное творчество (вышивка);

Машинная обработка льна;

Стрешин в годы Великой Отечественной войны;

Экспонаты с полей сражений;

История Стрешинской средней школы.

Руководитель музея

Белозёрова Валентина Владимировна,

учитель белорусского языка и литературы

№ п/п

Змест

Форма

правядзення

Час правядзення

Супрацоўніцтва

Адказны

Арганізацыйная работа

 

1

«Я – грамадзянін Беларусі!”

Падрыхтоўка экскурсаводаў

Акцыя

 

Верасень

 

Настаўнік беларускай мовы  і літаратуры (кіраўнік музея)

 

Актыў музея

2

Абнаўленне экспазіцый музея

 

Аперацыя

 

На працягу года

 

Адміністрацыя школы

бацькоўскі камітэт

Настаўнік беларускай мовы  і літаратуры (кіраўнік музея)

 

Савет музея

 

3

“Мы помнім!” (ускладанне кветак на помнік)

 

Акцыя

 

Кастрычнік

 

Настаўнік беларускай мовы  і літаратуры (кіраўнік музея)

Актыў музея

4

“Піянер-значць першы!” (да Дня юнага героя-антыфашыста)

 

Піянерскі збор

 

Люты

 

Педагог-арганізатар, класныя кіраўнікі

 

Актыў музея

5

“Ваша Вялікая Перамога дзеля нас”

 

Віктарына

 

Май

 

Педагог-арганізатар, класныя кіраўнікі

Актыў музея

6

“Ветэран жыве побач”

Акцыя

 

Май

 

Педагог-арганізатар, класныя кіраўнікі

Актыў музея

Экскурсійна-асветніцкая дзейнасць

 

1

“Вас вітае школьны краязнаўчы музей!”

 

Музейны занятак

 

Верасень

 

Настаўнік беларускай мовы  і літаратуры (кіраўнік музея)

Савет музея

 

2

Наша малая Радзіма

 

Фотаконкурс

Кастрачнік

 

Класныя кіраўнікі

 

Актыў музея

3

Мая родная вуліца

 

Вусны часопіс

 

Лістапад

 

Настаўнік беларускай мовы  і літаратуры (кіраўнік музея)

Актыў музея

4

Наведванне школьных музеяў раёна

 

Экскурсіі

 

На працягу года

 

Класныя кіраўнікі

 

Актыў музея

5

Наведванне музеяў раёна

“Мы ведаем! Мы помнім!” (да міжнароднага дня вязняў фашыстскіх канцлагераў)

 

Экскурсіі

 

Красавік

 

Настаўнік беларускай мовы  і літаратуры (кіраўнік музея), класныя кіраўнікі

 

Актыў музея

6

Правесці ўрокі беларускай літаратуры:

1.    Сучасная беларуская паэзія, яе тэма і вобразы(па творах паэтаў-землякоў);

2. Урок па нарысе У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”;

3.“Вялікай Перамозе- 75.”

«18 мая – Дзень музеяў».

 

Тэматычныя інфармацыйныя гадіны

Красавік,

май

 

Настаўнік беларускай мовы  і літаратуры (кіраўнік музея), класныя кіраўнікі

 

Актыў музея

Фондавая работа

 

1

Папаўненне экспазіцый

 

Збор матэрыялаў

 

На працягу года

 

Адміністрацыя школы

бацькоўскі камітэт

Настаўнік беларускай мовы  і літаратуры (кіраўнік музея)

 

Савет музея

2

Вядзенне уліковай дакументацыі

Справаводства

На працягу года

 

Настаўнік беларускай мовы  і літаратуры (кіраўнік музея)

Савет музея

Пошукавая, навукова-даследчая дзейнасць

 

1

Пошукі, вывучэнне літаратуры па тэмах экскурсій.

 

Збор матэрыялаў

Верасень-лістапад

 

Перыядычны друк, бібіліятэкі

 

Актыў музея

2

Даследаванне тэмы: “Абрады і побыт беларусаў”

 

Збор матэрыялаў

Кастрычнік- май

 

Мясцовыя жыхары,

бібіліятэкі

 

Савет музея

3

“Дзеці вайны – героі Перамогі!”

 

Прэзентацыя

 

Красавік —

Май

 

Настаўнік гісторыі

 

Савет музея

4

Летапіс школы

Збор матэрыялаў

На працягу года

Настаўнік гісторыі

Адміністрацыя

Актыў музея

1 экскурсавод

Калі зацвітае лён, поле стаіць блакітнае-блакітнае, нібы неба. А як жа з яго атрымліваецца тканіна на кашульку? Усе працэсы, звязаныя з апрацоўкай сыравіны і падрыхтоўкай яе да ткання, выконваліся ўручную – звычайна гэта была жаночая работа. Вельмі важнай культурай для беларусаў быў лён. На тэрыторыі Беларусі лён быў вядомы, па дадзеных археалогіі, у другім стагоддзі да нашай эры. У канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя лён быў распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Вырошчвалі лён у кожнай сялянскай гаспадарцы.

2 экскурсавод

  Для пасева льна выбіралі пэўныя дні тыдня. Лічылася, што лепей за усё сеяць лён у пятніцу або суботу. Рвалі лён у другой палове жніўня. Затым вязалі ў снопікі і ставілі для прасушкі ў “бабкі”. Для абівання льняных галовак карысталіся пранікам (паказвае). Для змякчэння трасцы лён рассцілалі на лузе або пожні звычайна ў канцы жніўня, у час вялікіх рос. Пры даждлівым надвор’і саломка вылежвала 3-4 тыдні, пры сухім – 5-6. У некаторых раёнах яе вымочвалі (часам спачатку вымочвалі, а потым рассцілалі). Валокны з мачанца лепш выбельваліся і былі больш моцнымі. Гатовую трасцу звязвалі ў кулі, сушылі ў ёўні, на печы і інш.

3 экскурсавод

Ільняная тканіна ішла на вопратку, з ільна ткалі розныя патрэбныя рэчы. Але, каб лён ператварыўся ў гэтыя рэчы, трэба было шмат папрацаваць з ім. Усе працэсы, звязаныя з апрацоўкай ільняной сыравіны і падрыхтоўкай яе да ткання, выконваліся ўручную – звычайна гэта была жаночая работа. У кастрычніку льняное валакно трэба было ачысціць ад кастрыцы. Ці не таму і месяц так называецца – кастрычнік.

1 экскурсавод

Далей лён клалі ў церніцу, або мялку — прыладу для мяцця льняной ці канаплянай трасцы. Каб канчаткова ачысціць лён ад кастрыцы, яго трэба было трапаць траплом (паказвае), а затым часаць вось на такім грэбнем (паказвае). У выніку атрымлівалі кудзелю (паказвае) ці кужаль у залежнасці ад якасці. У лістападзе пачыналі прасці, пралі на працягу ўсяго тыдня за выключэннем святочных дзён і нядзелі. Беларускія жанчыны і дзяўчаты пралі і верацяном (паказвае) і на калаўроце (паказвае).

У хаце яго шанавалі –

Быў рэччу патрэбнай такой.

Як многа на ім перапралі

Кудзелі і воўны сівой.

Паціху круцілася кола,

І нітка плыла і плыла.

Яго вуркатаннем вясёлым

Напоўнена хата была…

2 экскурсавод

Некалькі жанчын збіраліся ў адной хаце, каб сукаць і прасці. Гэтай работай займаліся ў Піліпаўскі пост (з 28 лістапада па 6 студзеня). Гаварылі так: “Піліпаўскія ночкі надзенуць сарочкі”. Чым лепшай была прадуха, тым танчэйшай у яе атрымоўвалася пража.

3 экскурсавод

Пасля таго, як кудзеля была спрадзена, яе адбельвалі. У працэсе адбельвання маткі пражы вымочвалі ў шчолаку, паласкалі і развешвалі на сонцы. Часам пражу фарбавалі. Асноўнай сыравінай для фарбавання ў хатніх умовах служылі натуральныя фарбавальнікі: адвары або настоі лісця, кары дрэў, сцяблоў, кветак, каранёў траў. У выніку змешвання розных кампанентаў атрымлівалі патрэбны колер.

1 экскурсавод

 А потым пачыналі ткаць на кроснахУ сакавіку, калі дзень павялічваўся, у хату прыносілі ставы і ўвесь панарад: ніты, бёрды, набіліцы (паказвае) і інш. У наладцы красён і ткацтве звычайна ўдзельнічалі 2 – 3 жанчыны.

    У нас пакуль няма кросен, але ёсць дэталі гэтага станка-бёрдынітычаўнок (паказвае). На кроснах ткалі. Вось гэтыя посцілкаабрусручнік (паказвае) сатканы на кроснах. Палатно вымочвалі, выбівалі пранікам на рэчцы, паласкалі, а затым рассцілалі на роснай траве (прадвеснем на снезе) для бялення пад сонечнымі промнямі.

2 экскурсавод

У залежнасці ад валакна і майстэрства ткачыхі палатно атрымлівалася рознай якасці. Самае грубае ішло на мяхі, іншыя гаспадарчыя патрэбы, тонкае – на адзенне, ручнікі і г.д. Паглядзіце, якія цудоўныя рэчы можна зрабіць на кроснах. Абрусы, ручнікі, спадніцы, фартухі.

3 экскурсавод

Паглядзіце, якая  спадніца, які  фартух. Уявіце, якой  прыгожай жанчына была ў гэтай вопратцы на сенажаці ў час жніва. У ёй было яшчэ і ўтульна. Таму што яна выраблена з натуральнага валакна — ільну. Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця (не было электрычнасці, тэхнікі для апрацоўкі зямлі, адсутнічалі сродкі сувязі), нашы продкі ўмелі ўпрыгожыць свой побыт, умелі весяліцца і адпачываць.

На развітанне пажадаем:

Будзьце здаровы,

Як рыжыкі баровы.

Майце торбу грошай,

Жывіце ў раскошы.

Прыемнага лета!

Здароўя пры гэтым.

І восені яснай,

І долечкі шчаснай.

Дружна жывіце,

Край свой любіце!

СЛОЎНІК

Грэбень  — прылада для часання валакна.

Пранік – пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім абівалі лён.

Сукала – прылада для накручвання пражы на цэўку.

   Трапло – тонкая дошчачка лапатападобнай формы для ачышчэння валакна ад кастрыцы.

Цэўка – драўляная палачка з утаўшчэннямі на канцах.   

     Чаўнок  — прылада для прапускання нітак, якія накручвалі на цэўку.

         Самапрадка — прылада для механізаванага прадзення льну і воўны ў хатніх умовах. Прылада для ручнога прадзення льну, воўны, пянькі. У старажытныя часы для гэтага служыла драўляная крыху завостраная палачка даўжынёй 20—30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца, і вострай пяткай. Яго выструтвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы і інш. На вытачаных прыстасаваннях дзеля зручнасці і як аздабленне наразалі кольцы-паглыбленні.

         Прасніца (з кудзеляй) — драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі.

           Верацяно — прылада для ручнога прадзення льну, воўны, пянькі. У старажытныя часы для гэтага служыла драўляная, крыху завостраная палачка даўжынёй 20-30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца, і вострай пяткай. Яго выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы.

        Качалкі – прыстасаванні для разглажвання тканых вырабаў (бялізны, адзення). Накручаны на качалку выраб раскочвалі валком. Валок — прамы ці выгнуты драўляны брус з нарэзанымі ўпоперак зубцамі знізу і з ручкай.

1 экскурсавод

 Ганчарныя вырабы – рэчы, вырабленыя з гліны і прызначаныя для паўсядзённага выкарыстання. Нашы продкі шырока карысталіся посудам для гатавання (гаршкі, бабачнікі,  латушкі, макатры, пражэльнікі, рынкі, цадзілкі, адстойнікі), захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў (збаныгарлачыглякі, слоі, спарышы, адлеўнікі, карчагі), сталовым посудам (міскі, кубкі, хлебніцы, маслёнкі, чайнікі, імбрычкі, чашкі), а таксама музычнымі інструментамі (свісцёлкамі, акарынамі).

2 экскурсавод

    Ганчарства — агульная назва аднаго з найважнейшых заняткаў нашых продкаў. Назва паходзiць ад слова «горн» («гран», «гарно»).    Ганчарная справа з’явілася на Беларусі ў Xст. і дайшла да нашых дзён.   У нашым музеі знаходзяцца розныя збанкі і глякі, гліняны посуд.Трэба адзначыць, што ў такой пасудзіне вельмі доўга захоўвалася тэмпература вады ў жару, калі папярэдне закрывалі яго лісцем хрэна. 3 такімі глякамі хадзілі на жніво. Збанок з шырокім горлам прызначаўся для малака, смятаны. Яго яшчэ называлі слоік. Малако добра захоўвалася ў такім посудзе, яно не закісала, мела натуральны пах.      

 3 экскурсавод

       У гліняным невялічкім гаршку гатавалі страву. Вельмі смачная ў ім прасяная каша. А вось і макітра. У ёй церлі мак. Сустракалася, што ў ей замешвалі цеста на аладкі.   Даследчыкi лiчаць, што ўзнiкненне керамiкi звязана са звычаем абмазваць глiнай плеценыя вырабы. Першабытныя людзi заўважылi, што трапiўшы ў агонь, такое начыненне не спальвалася, а наадварот, станавiлася яшчэ больш моцным, хаця плецены каркас выгараў. Гэта i падштурхнула іх да думкi вырабляць посуд з глiны i абкальваць яго на агнi. З’явiлiся першыя вылепленыя ўручную пасудзiны для гатавання стравы на агнi — гаршкi. Мелi яны выпуклы корпус i вострае, цi акруглае дно — каб зручна было мацаваць у пясок ля вогнiшча. 3 часам з’явiлiся мiскi, кубкi, амфары з ручкамi i iншы гаспадарчы посуд.

1 экскурсавод

        Першапачаткова вырабы ляпiлi ад рукi з фармовачнай масы без абпальвання. Паступова асноўным кампанентам фармовачнай масы стала глiна, у якую для павелiчэння трываласцi дадавалi сухую траву, лубяныя валокны, тоўчаныя ракавiны, жарству, пясок. 3 ХІХ ст. фармовачную масу рабiлi з аднаго або двух-трох розных гатункаў глiны шляхам працяглай пластычнай апрацоўкi (нагамi, рукамi, таркай, стругам). Падрыхтаваную масу дзялiлi на невялiкiя кавалкi, дастатковыя для вырабу адной пасудзiны (камякi, галкi, галушкi, грудачкi, клёцы). Фармавалi пасудзiну на нажным або ручным ганчарным крузе.

2 экскурсавод

          За шэсць стагоддзяў у гэтай тэхналогіі нічога не змянілася: круг, нож (шналь); дрот з дзвюма ручкамі для зразання вырабу з ганчарнага круга; паралонавая губка, скрабок і гліна – вось і ўсё што трэба для вырабу добрага посуду.

Перад пачаткам працы неабходна паставіць на лаву посуд з вадой для змочвання рук і гліны. Тут жа павінна знаходзіцца добра перемешанае глінянае цеста, накрытае вільготнай анучай. А яшчэ цёплыя, любячыя гэтую працу (без ран і парэзаў) рукі і добры настрой.

3 экскурсавод

        Для надання ганчарным вырабам неабходнай шчыльнасці, іх  абавязкова абпальваюць пасля сушкі у печы. Робіцца гэта ў двухкамерным горне: у ніжняй камеры гараць дровы, праз спецыяльныя адтуліны ў перакрыцці полымя трапляе ў верхнюю камеру, дзе знаходзіцца падрыхтаваны да абпалу посуд. Саджанне ганчарных вырабаў у печ вырабляецца з такім разлікам, каб вырабы верхняга шэрагу перакрывалі толькі частку гарлавіны пасудзіны або вырабу, размешчанага ў ніжнім шэрагу. У адваротным выпадку, для ўтвараемага ў вырабе пару не будзе вынаходу і вырабы будуць дэфармавацца.

1 экскурсавод

Перад тым, як змясціць посуд у печ, горн на працягу трох гадзін разаграваюць. Выраб вынімаюць з печы пры ўмовах астуджэння яго да хатняй тэмпературы. Увесь працэс астуджвання займае звычайна 10-12 гадзін. Працягласць абпалу залежыць ад выгляду вырабаў, уласцівасцяў гліны, канструкцыі печы, выгляду паліва і таму у кожным асобным выпадку будзе неаднолькавай. Абпал ганчарных вырабаў можна рабіць на любым паліве, аднак лепшым лічацца добрыя сухія дровы.

2 экскурсавод

       Ганчарныя вырабы пасля абпальвання адразу загартоўваюць ахалоджаннем у абвары. Абвар — апошняя стадыя апрацоўкі глінянага посуду, у прыватнасці, гаршка, робіцца адразу пасля таго, калі гарачы посуд вынімаюць з горну. Раствор (баўтуха) – абвара — рыхтавалі для загартоўвання распаленага да чырвані ў ганчарнай печы глінянага посуду. Рабілі раствор у выглядзе рэдкай рошчыны з жытняй ці пшанічнай мукі на вадзе, часта з дабаўленнем бурачнага ці капуснага расолу, дамешкам ільняной ці канаплянай трасты, тоўчанага драўлянага вугалю, сажы.

3 экскурсавод

       Прытрымліваючы жалезнымі абцугамі, збан акунаюць у загадзя прыгатаваны раствор. Пасля абвару гліняны посуд становіцца болей трывалы, змяняецца і вонкавы выгляд посуду: ён пакрываецца шматлікімі цёмнымі плямамі, якія надаюць яму непаўторную своеасаблівасць. Ганчары сцвярджаюць, што плямы засцерагаюць змесіва пасудзіны ад ліхіх вачэй.

       Беларускiя ганчары поўнасцю забяспечвалi сваiмi вырабамi насельнiцтва Беларусi. Вясковыя рамеснiкi прадавалi або абменьвалi свае вырабы на збожжа ў навакольнай мясцовасцi.

Традыцыйныя гліняныя вырабы

Гарлач (для малака).

Слоік (для салення, варэння, мёду).

Гляк (лазенка) — для падрыхтоўкі чаю, напояў, гарачых адвараў.

Гаршок для прыгатавання ежы.

Макацёр — міска для ўжывання ці падачы ежы на стол.

1 ВЕДУЩИЙ.

Многие из нас хотели бы услышать голоса своих предков, узнать, о чем думали и о чем мечтали в древности поколения белорусов, что они любили, чего боялись, кого уважали и что хотели бы рассказать нам, своим потомкам. Это возможно благодаря старинным тканым и вышитым изделиям, сохранившимся до нашего времени. Если внимательно присмотреться к волшебным узорам, в них много что можно «прочесть». Орнамент – это своеобразная книга народной мудрости. В посланиях наших предков сконцентрированы просьбы, мечты, надежды, добрые пожелания родным и близким, чувства счастья или печали и многое другое.

В каждом вытканном сантиметре ткани, в каждом стежке узора был заключен глубокий смысл. В древние времена считали, что орнамент оберегал от зла, был обращением к богам с просьбой о благоприятствовании и защите, неместным рассказывал, какие люди живут в той или иной местности и какая система представлений о мире главенствует у них, да и вообще позволял белорусам выделяться среди других народов.

2 ВЕДУЩИЙ.

Традиционный белорусский орнамент

Белорусские ткани имеют преимущественно ритуальные и эстетические функции. В своем декоре они содержат особую знаковую систему. Этнографы, культурологи, искусствоведы в работах анализируют самые разные аспекты возникновения и развития орнаментальной традиции белорусов. Поле исследований ученых весьма широкое: от палеолитических изображений до совершенных образцов декоративно-прикладного искусства ХХ в.

3 ВЕДУЩИЙ.

Народное ткачество – бездонный источник культурно-исторической информации. Что ни узор – то символ. Все их не перечесть, но каждый узор имеет свое назначение и название. Они могут символизировать добро и красоту, давать надежду и силы, выражать гордость за человека и его работу, воплощать любовь и уважение к своим предкам и родной земле.

Ткачество – наиболее развитый вид народного творчества в Беларуси. Издревле мастерицы украшали ткаными узорами одежду, салфетки, занавески, наволочки, скатерти, постилки, ковры, дорожки. В Беларуси необычайно богатое наследие узоров народного орнамента. Художественные изделия радуют своей красотой. Эстетические чувства были присущи еще нашему далекому пращуру. Как показывают археологические раскопки, он не только создавал утилитарные, нужные в быту вещи, но и украшал их узорами. Изделия, созданные народными мастерами, воплощают в себе богатые традиции орнаментального искусства.

1 ВЕДУЩИЙ.

Белорусский рушник относится к предметам народного искусства, принадлежащим и прошлому, и настоящему. В быту белорусов рушник присутствовал не одно столетие. Ткут и расшивают его и сегодня, продолжая совершенствовать красоту, над которой работало множество предыдущих поколений. Популярность рушника неизменна, потребность в нем ощущается и в наши дни. По-прежнему он сопровождает человека в наиболее важные, переломные этапы его жизненного пути. Без традиционного рушника не обходятся теперь и выставки народного искусства, потому что именно рушник наиболее ярко воплощает национальные черты орнаментального искусства и высокое мастерство ткачества и вышивки.

2 ВЕДУЩИЙ.

Орнаментика традиционного белорусского костюма удивительно разнообразна и выразительна. Но при своей внешней декоративности она представляет собой сложное и многозначное явление народной культуры. С одной стороны, орнамент является наиболее яркой отличительной чертой каждого стилистического направления в искусстве и позволяет точно выделить белорусский народный костюм среди других культурных традиций, полнее раскрыть особенности национальных костюмов. С другой стороны, наличие орнамента ограничивает практическое применение костюма, возвышая его над повседневностью. Способность наделять предмет эстетической значимостью, превращать его из предмета быта в предмет искусства – основная характеристика орнамента, определяющая его как вид искусства.

Заданне 1

“Кірмаш загадак”

Адгадаеце загадку, атрымаеце1 бал, пакажаце адгадку, знайшоўшы сярод экспанатаў музея — 2 балы

Маленька, худзенька, сухенька, а ўсіх адявае (Лён)

Два парсючкі, ачатыры хвасты  (Лапці і аборы)

Ці малы кірмаш, ці вялікі, а ўсе сінія шапкі (Лён)

Чатыры дзяды пад адным калелюшом (Стол)

За лесам сіні агонь гарыць (Лён)

Каля ямы ўсе з кіямі (Людзі з ложкамі вакол міскі)

Прыйдзе восень – заб’ю лося, галаву з’ем, шкуру аблуплю, а мяса за плот выкіну (Лён)

 Жоўценькі вепручок паміж загародак бегае (Чаўнок)

Крыж на крыжы, хто ведае. Не кажы.(Клубок)

Чым больш я кручуся, тым больш я таўсцею (Верацяно)

У нашага Антонка пасярэдзіне тонка (Таўкач)

Без работы яна пацее і ржавее (Сякера)

Стаіць сасна, на сасне лён. А на льне жыта ( Стол. Абрус. Хлеб)

Заданне 2

Разгадайце крыжаванку 

“Пралады для апрацоўкі льну”

1.    Прыстасаванне для ручнога прадзення кудзелі (Калаўрот)

2.    Прылада для скручвання ніткі (Верацяно)

3. Прылада для змінання сцябла ільну (Церніца )

4.Станок для вырабу палатна (Кросны)

5. Прылада для абівання каробачак ільну (Пранік)                                Заданне 3

“Залацінкі народнай мудрасці”

На стале размешчаны прыказкі, але кожная раздзелена на 2 часткі.Складіце прыказкі і зачытайце іх

1.    Дзе каша і аладка, … (там будзе і грамадка).

2.    Будзе час- … (будзе квас).

3.    Як ем — …(і глух, і нем )

4.    Чалавек галодны..(ні на што не годны)

5.    Смачна было, …(ды блізка дно).

6.    Як зварыш, …(так і з’ясі).

7.    На смачны кусочак… (знойдзецца раточак).

8.    Хлеб свежы…(смачны для ежы).

9.    Калі хлеб у возе, … (то няма бяды ў дарозе).

10.    Вялікі кусок… (дзярэ раток).

11.    Госць, не дзьміся,… (еш, што ў місе).

12.    Без капусты…. (на стале пуста).

Заданне 4

 “Скарагаворкі напераганкі”

Паўтарыць скарагаворку 3 разы ўзапар . Хто лепш і хутчэй

Ткач тчэ тканіну на хустку Антаніне

Пекар Пётр пёк пірагі ў печцы

 Падвядзенне вынікаў. Узнагароджванне пераможцаў самаробнымі сувенірамі.

Дзякуй за увагу! Будзем рады бачыць Вас зноў!