У Стрэшынскай сярэдняй школе ў рамках Тыдня прайшоў Дзень роднай мовы. Вучні ўсёй школы прынялі ўдзел у акцыі “Гавары са мной па-беларуску.” На перапынках, па магчымасці на вучэбных занятках, размаўлялі на беларускай мове. Сямікласнікі прынялі ўдзел у інтелектуальным турніры “Знаўцы роднай мовы”, дзе змаглі праявіць свае веды ў галіне мовазнаўства, паказаць сваю кемлівасць і знаходлівасць.
Вучні 5-11 класаў узнавілі і ўзбагацілі свае веды ў галіне беларускага фальклору дзякуючы квест-гульні “Беларуская скарбонка”. Таксама была арганізавана выстава слоўнікаў беларускай мовы і кожны вучань мог пазнаёміцца са слоўнікам, які яго зацікавіў.
Дзень роднай мовы ў школе прайшоў цікава, насычана і змястоўна.